Палацца Грымані
Славутасць | |
Палацца Грымані | |
---|---|
45°26′09″ пн. ш. 12°19′58″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | рэнесансная архітэктура |
Архітэктар | Мікеле Санмікелі |
Дата заснавання | 1576 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Палацца Грымані (італ.: Palazzo Grimani di San Luca) — палац у Венецыі на канале Rio di San Luca, у пункце ўпадзення апошняга ў Гранд-канал. Быў пабудаваны ў эпоху Рэнесансу, сучасны выгляд адносіцца да 1556—1575 гадам.
Першапачаткова быў пабудаваны для дожа Антоніа Грымані. Пасля яго смерці, у 1532—1569 гадах паслядоўна перабудоўваўся спадчыннікамі дожа, спачатку Віторэ Грымані, генеральным пракуратарам горада, затым Джавані Грымані, кардыналам і патрыярхам Аквілейскім. Меркавана, падрад на заказ апошняга выконваў Мікеле Санмікелі. Канчаткова палац быў скончаны ў 1575 годзе Джавані Русконі. Дзвярны партал афармляў Алесандра Віторыа.
Палац складаецца з трох частак і невялікага задняга дворыка. Фасад палаца ўпрыгожаны рознакаляровым мармурам.
Разыначка ўнутранага інтэр’еру — «Зала Псіхеі» (італ.: Sala di Psiche), упрыгожаны фрэскамі Франчэска Менцокі, Каміла Мантавана і Франчэска Сальвіяці. Таксама ў афармленні палаца бралі ўдзел Тадэа Цукара і Джавані да Удзінэ.
У наш час у будынку размяшчаецца венецыянскі апеляцыйны суд.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 6 красавіка 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Russo, R. (1998). Palazzi di Venezia. Arsenale. ISBN 88-7743-185-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палацца Грымані